Свободные вакансии в Ушачском районе в июле

Общество

Як і абяцалі, працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Як нам расказала галоўны спецыяліст аддзела сацыяльна­працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Сяргееўна Карчэска, на 7 ліпеня свабодныя працоўныя месцы былі ў 8 арганізацыях раёна. Так, ААТ “Кублічы” прапаноўвала вакансіі бухгалтара, галоўнага агранома, дыспетчара, загадчыка фермы, інжынера­механіка і аператара машыннага даення; ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс” – бухгалтара, загадчыка майстэрнямі; ААТ “Дземенец” – ветэрынарнага ўрача, загадчыка майстэрань, заатэхніка; ААТ “Ільюшынскі” – жывёлавода, заатэхніка, аператара машыннага даення; ПМК­66 – каменшчыка, машыніста сродкаў малой механізацыі, машыніста экскаватара, цесляра, прараба, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання; ПМС – машыніста бульдозера, трактарыста; агароднінасушыльны завод – начальніка лабараторыі; ТДА “Вікінг­Турыстык” – мэнэджэра па турызме.

Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю Вы можаце і ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 2­78­57, 2­73­51, а таксама на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *