«Агро-Селище» сев завершает

Сельское хозяйство

Яшчэ ў канцы мінулага тыдня ў СВК “Агра-Селішча” завяршылі сяўбу зерневых і зернебабовых культур, а гэта 485 гектараў. Пасяўныя плошчы невялікія, тым не менш у параўнанні з мінулым годам план пасеву павялічыўся амаль удвая.SDC12283

– Маглі б і больш сеяць, але зямлі ў нас не так многа, таму і атрымліваецца, што меншы аб’ём работы, чым у астатніх. Мы стараліся сеяць не толькі хутка, але і якасна, — расказвае старшыня гаспадаркі А.А.Нікіфараў.

І сапраўды, вялікага поля, дзе б можна было размахнуцца тэхніцы, няма. Большасць зямель – гэта невялікія кавалкі па некалькі гектараў, на некаторых з іх складана сеяць нават трохметровым пасяўным агрэгатам, а шасціметровы наогул не апраўдаў бы ўсе свае вартасці, вось у гаспадарцы і ёсць толькі адзін трохметровы пасяўны агрэгат. На яго падрыхтоўку да пасяўной затрацілі каля 12 мільёнаў рублёў сваіх сродкаў. Многае падрабілі ў ім і ўласнымі сіламі дзякуючы ўмелым рукам механізатараў. Пётр Феліксавіч Караткевіч (на здымку) – механі- затар са стажам, а таму часта з якой-небудзь паломкай спраўляецца самастойна. І ў пасяўным агрэгаце, на якім працуе, шмат чаго перарабіў, падрамантаваў, добра ведае ўсе нюансы і магчымыя недахопы, якія могуць прывесці да паломак. Тым больш, што машына ўжо не на гарантыйным абслугоў- ванні.

Добра падрыхтаваная тэхніка, арганізаванасць саміх працаўнікоў таксама паўплывалі на ход пасяўной.

Наладжаны працэс харчавання работнікаў у полі, што дазваляе не адрывацца ад справы надоўга. І, што не менш важна, насенне, якім гаспадарка была забяспечана, завозілі толькі эліту.

Пасля завяршэння сяўбы зерневых і зернебабовых літаральна праз дзень пачалі сеяць рапс. Але не ўсе плошчы засяваюцца пасяўным агрэгатам. Больш паловы пасеялі сеялкай, і гэта, упэўнены Андрэй Анатольевіч, не паўплывала на якасць. Ужо ўзышлі першыя пасевы і, трэба сказаць, выглядаюць нядрэнна. Ды і не справіліся б у такі тэрмін, калі б уся нагрузка была толькі на адным пасяўным агрэгаце. Рапсу таксама трэба пасеяць нямала. Акрамя 65-ці гектараў плану, неабходна перасеяць яшчэ азімага больш ста гектараў. Таму працаўнікі “Агра-Селішча” не спяшаюцца расслабляцца, бо акрамя гэтага яшчэ пасадка не менш важнай культуры – бульбы.

В.ПОЛАЗАВА.
 
 
 
 
 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *