Наш конкурс «Дзіва на градцы» продолжается. А что выросло на ваших участках?

Общество

Гэты тамат­велікан вырас на дачы ўшачанкі Ніны Іванаўны Аўдошкі. Плод крыху не дацягнуў да кілаграма – яго дакладная вага 920 грамаў. Аднак у салату прадстаўнік сорту “бычынае сэрца” не трапіць: гаспадыня адвяла яму больш пачэсную ролю – стаць прадаўжальнікам роду – і рэкардсмен пойдзе на насенне. “Гэта мой любімы сорт, які культывую трэці год, – расказвае Ніна Іванаўна. – Кожны раз вырастаюць плады вялікіх памераў, і мне гэта да спадобы, бо з нарыхтовак практыкую найперш таматны сок, аджыку і леча, а буйныя плады для іх найлепш падыходзяць. Сок раблю на “Журавінцы” і ён атрымліваецца быццам гомагенізаваны, не расслойваецца пры захоўванні”. А вось асаблівых сакрэтаў пры вырошчванні гаспадыня, па яе словах, не мае: сцвярджае нават, што сёлета ўвогуле нічым памідоры не падкормлівала і не апрацоўвала – з усяго догляду толькі абрэзка ды добры паліў. Магчыма, паспрыяла неблагому ўраджаю і тое, што памяняла месцамі культуры, якія вырошчвае ў дзвюх сваіх цяпліцах – пасадзіла таматы там, дзе летась раслі агуркі, перцы і дыні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *