Школы Ушаччины пополнились молодыми педагогами

Образование и молодежь

Штогод у школы Ушацкага раёна прыходзіць новае пакаленне педагогаў – эрудзіраваных, упэўненых у сваіх сілах маладых людзей. Сёлета настаўніцкую сям’ю Ушаччыны папоўнілі 9 маладых спецыялістаў. З 1 верасня яны ўжо прыступілі да сваіх прафесійных абавязкаў. Адразу чатырма маладымі настаўнікамі папоўніўся калектыў Арэхаўскай сярэдняй школы: Алена Сяргееўна Жалейка выкладае тут беларускую мову і літаратуру, Таццяна Аляксандраўна Кызыма вучыць дзяцей рускай мове і літаратуры, настаўнікам фізікі працуе Вольга Юр’еўна Красоўская, фізікі і інфарматыкі – Сяргей Уладзіміравіч Аглушэвіч. Анастасія Мікалаеўна Каліцкая выкладае рускую мову і літаратуру ў Вяркудскай школе, тут жа Таццяна Ігараўна Маркава – беларускую мову і літаратуру. Спасцігаць веды па беларускай мове і літаратуры ў Плінскай школе вучням дапамагае Алена Мікалаеўна Кабяк. Настаўнікам рускай мовы і літаратуры і сацыяльным педагогам ва Ушацкай сярэдняй школе працуе Эльвіра Вячаславаўна Цвірбут, тут жа нямецкую мову выкладае Ягор Анатольевіч Крылоў.

Падчас педагагічнай жнівеньскай канферэнцыі маладыя педагогі прымалі віншаванні з пачаткам працоўнай дзейнасці і атрымалі першыя кветкі ад вучняў.

Вольга КАМАРКОВА.

На здымку: Т.Кызыма, А.Кабяк, Т.Маркава, А.Жалейка, В.Красоўская, А.Каліцкая, Э.Цвірбут.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *