Телефонный справочник Ушачского района будет переиздан позже

Общество

Пытанняў, з якімі звяртаюцца ўшачане да начальніка раённага вузла электрасувязі А.У.Шакуты, звычайна паступае нямнога (дарэчы, гэты факт пацвярджае тое, што праблемы з электрычнай сувяззю ў абанентаў вырашаюцца аператыўна і ў рабочым парадку). Не стала выключэннем і апошняя “прамая лінія”, якую праводзіў у рэдакцыі Аляксандр Уладзіміравіч, – некаторымі аспектамі паслуг службы пацікавілася толькі адна грамадзянка. Тым не менш, пачуць тлумачэнні па агучаных пытаннях, думаецца, будзе карысна многім нашым чытачам.

Так, жыхарка аграгарадка Арэхаўна спытала, у сувязі з чым у населеным пункце нядаўна былі зменены тэлефонныя нумары – першая двойка стала пяцёркай – і ці не плануецца ў сувязі з гэтым перавыданне існуючага тэлефоннага даведніка. А.У.Шакута патлумачыў, што замена нумароў – патрабаванне часу, звязанае з паступовым паляпшэннем якасці тэлефаніі, пераходам ад старых каардынатных станцый на сучасныя электронныя. Дарэчы, такая мадэрнізацыя будзе праведзена да канца бягучага года яшчэ і ў Дубраўцы, а ў 2016-м – у Касарах, дзе таксама з’явяцца высокахуткасны інтэрнэт ад Byfly і інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA. У перспектыве, па словах Аляксандра Уладзіміравіча, у сувязі з далейшым перааснашчэннем АТС ва Ушацкім раёне ўсе тэлефонныя нумары будуць пачынацца з пяцёркі. А дагэтуль перавыданне даведніка г.п.Ушачы і Ушацкага раёна з’яўляецца немэтазгодным.

Дарэчы, грамадзянам для таго каб звязацца з неабходным абанентам, можна патэлефанаваць на нумар даведачнай службы “109”.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *