Объясняет специалист: за регистрацией смерти может обратиться любой человек — родственник, друг, сосед, коллега умершего

Калейдоскоп Правовая консультация

Нядаўна ў аддзел загса для рэгістрацыі смерці жыхара адной з вёсак Ушаччыны звярнуліся яго родныя. Падчас ажыццяўлення працэдуры апошнія выказалі абурэнне, маўляў, замест таго, каб сядзець ля труны блізкага чалавека, яны вымушаны ехаць у райцэнтр і вырашаць “папяровыя” справы. Як аказалася, грамадзяне проста не ведалі, як весці сябе ў такой сітуацыі. А паступіць, сапраўды, можна было інакш.

Каб няведанне існуючага заканадаўства не прывяло нашых чытачоў да падобных казусаў, пра некаторыя асаблівасці рэгістрацыі смерці мы папрасілі расказаць начальніка аддзела загса Ушацкага райвыканкама Алену Мікалаеўну МАЛАШЧАНКУ.

– Адразу падкрэслю, што за рэгістрацыяй смерці можа звярнуцца любы (!) чалавек: родны, сябар, сусед, калега і інш. Прычым, для гэтага зусім неабавязкова ісці ў загс – працэдуру таксама ажыццяўляюць сельвыканкамы. Рэгістрацыя смерці можа ажыццяўляцца па апошнім месцы жыхарства памерлага, месцы наступлення смерці, пахавання ці ў населеным пункце, у якім знаходзіцца медыцынская ўстанова, якая выдала ўрачэбнае пасведчанне аб смерці. Заяўніку пры сабе трэба мець уласны пашпарт, пашпарт памерлага і ўрачэбнае пасведчанне аб смерці грамадзяніна. Але ж скажу, што адсутнасць па нейкіх прычынах пашпарта памерлага не з’яўляецца падставай для адмаўлення ў ажыццяўленні працэдуры. Хачу звярнуць увагу і на тое, што заяву аб рэгістрацыі смерці пажадана падаваць не пазней сямі дзён з моманту смерці ці знаходжання цела памерлага.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *