Радиопрограмма «Информационный вестник Ушачского района» вновь в эфире

Общество

Радыёпраграма “Інфармацыйны веснік” Ушацкага раёна зноў у эфіры. Праслухаць мясцовыя навіны, выступленні спецыялістаў, інтэрв’ю з прадстаўнікамі ўлады, розных службаў і ведамстваў можна кожную сераду і пятніцу з 6.25 да 6.40 у FM­дыяпазоне на частаце 106.7 МГц. Праграмы “Інфармацыйнага весніка” можна знайсці таксама на сайтах Ушацкага райвыканкама (у раздзеле “Жыхарам”) і газеты “Патрыёт” (“Раённае радыё”).

Варта нагадаць, што ў сувязі з канчатковым пераходам вяшчання на лічбавы фармат для праслухоўвання радыёпраграм неабходны ультракароткахвалевы радыёпрыёмнік. Набыць такое абсталяванне айчыннай вытворчасці можна ў сэрвісным цэнтры раённага вузла электрасувязі. Дадатковая плата за карыстанне прыёмнікам і трансляцыю праграм не налічаецца.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *