Отходы можно превратить в деньги. Как сдать вторичное сырьё?

Калейдоскоп

Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў наш чытач і расказаў, што ў яго ўзніклі пэўныя праблемы са здачай другаснай сыравіны ў адным з вясковых магазінаў, а таксама папрасіў нагадаць асноўныя правілы яе прыёму.

За тлумачэннем мы звярнуліся да начальніка аддзела прамысловасці, нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Ушацкага райспажыўтаварыства Ірыны Васільеўны Долгай.

– Работнікі нашых вясковых гандлёвых кропак не могуць беспадстаўна адмовіць у прыёмцы другаснай сыравіны, бо зацікаўлены ў гэтай справе: кожнаму магазіну даведзены вялікі план па розных відах рэсурсаў. Зараз у любы дзень работы ва ўсіх вясковых гандлёвых кропках можна здаць макулатуру па кошце 900 рублёў за кілаграм, поліэтылен (1500), адходы тэкстылю (200), ПЭТ­-бутэлькі і поліэтылен нізкага ціску (флаконы ад шампуняў і інш.) – па 2000 рублёў за кілаграм, шклабой пакуль прымаецца па 600 рублёў, аднак разглядаецца магчымасць паніжэння закупачнай цаны ў сувязі з перагружанасцю перапрацоўчых прадпрыемстваў. У нарыхтоўчым пункце г.п.Ушачы акрамя названай сыравіны прымаецца яшчэ і металалом: стальны 1300 рублёў за кілаграм, чыгун – 1500, кошт каляровага лому залежыць ад яго віду і сорту. Нагадаю, што нарыхтоўчы пункт маецца таксама ў Малых Дольцах, а з 1 красавіка аднавіла сваю работу кропка прыёму ў Арэхаўне.

Зрэшты, у асобных выпадках кліентам сапраўды могуць адмовіць у прыёмцы сыравіны – калі яна не адпавядае патрабаванням. Так, не прымаецца аконнае шкло, у склад якога ўваходзіць пясочная крошка, тэхнічнае шкло (напрыклад, экраны тэлевізараў). Не возьмуць у вас таксама шкляныя бутэлькі сіняга колеру і нават макулатуру, калі яна будзе занадта бруднай або мокрай.

Зараз пачынаецца сезон, калі гаспадары наводзяць парадак на сваіх сядзібах, пазбаўляюцца ад непатрэбных рэчаў. Але не спяшайцеся несці ўсё на сметнік, бо адходы можна ператварыць у рэальныя грошы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *