Оздоровительный лагерь «Туросполье» приглашает детей на отдых!

Калейдоскоп Наши дети

Штогод напярэдадні канікул перад бацькамі ўзнікае актуальнае пытанне: куды ўладкаваць на лета сваё дзіця. Добры варыянт прапануе аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама – запісаць школьніка ў аздараўленчы лагер з кругласутачным прабываннем “Турасполле”, размешчаны на беразе ракі Дзіва, непадалёк ад гідралагічнага заказніка “Возера Крывое”.

Нямнога часу засталося да адкрыцця лагера. Як нам расказала метадыст вучэбна-­метадычнага кабінета Алена Мечыславаўна Жук, ён традыцыйна будзе працаваць у тры змены, кожная працягласцю 18 дзён. Першая змена стартуе 9 чэрвеня, другая – 28 чэрвеня, трэцяя – 17 ліпеня.

У “Турасполлі” створаны ўсе ўмовы для аздараўлення і актыўнага адпачынку дзяцей. Дзякуючы ацяпленню спальнага корпусу тут заўсёды цёпла і ўтульна. Каб наведаць туалет, зараз не трэба выходзіць на вуліцу – “санітарны пакой” абсталяваны непасрэдна ў будынку. Не давядзецца бацькам хвалявацца і пра тое, што іх дзеці застануцца галоднымі: у лагеры прадугледжана пяціразовае харчаванне, якое ажыццяўляецца з улікам узроставых груп.

Цікава і змястоўна праходзяць у “Турасполлі” фізкультурна­аздараўленчыя і культурна­масавыя мерапрыемствы. Ёсць тут валейбольная і футбольная пляцоўкі, сталы для настольнага тэніса, гульнявы спартыўны гарадок, дыскаклуб. Добрая традыцыя лагера – правядзенне першынства па розных відах спорту, конкурсаў “Містэр і Міс лагера”, шоу­праграм “Купалле” і “Дзень Нептуна”, паходаў на возера Крывое.

Але што і казаць – лепш пабываць у лагеры і ўсё ўбачыць на свае вочы! Да слова, набыць пуцёўку ў “Турасполле” (поўны яе кошт складзе 3 мільёны 50 тысяч рублёў, а бацькоўская даплата – 1 мільён 450 тысяч) яшчэ ёсць магчымасць – для гэтага неабходна запоўніць заяўку на фірменным бланку арганізацыі за подпісам кіраўніка (форму можна знайсці на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), з указаннем вашага прозвішча, нумара тэлефона і выслаць яе на паштовы адрас: 211524, г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 12, або на электронны: roosh@mail.ru, або на факс: (8­02158) 2­70­40. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па нумары 2­74­92.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *