Ушачские работники культуры

Общество

У межах юбілейных мерапрыемстваў з нагоды 165-й гадавіны з дня нараджэння фалькларыста Мікалая Якаўлевіча Нікіфароўскага 21 мая адбылося некалькі мерапрыемстваў. Гэта навукова-практычная канферэнцыя “Народная культура Віцебшчыны”. Яе дапоўнілі прэзентацыі выстаў: “Майстры Віцебшчыны – Вялікай Перамозе” і “Повязь часоў: народныя ручнікі Аршаншчыны і разьбярства Сямёна Шаўрова”. А таксама мітынг, прысвечаны памяці М.Нікіфароўскага; абласны агляд-конкурс фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі “Ад прашчураў да зор–2010” і гала-канцэрт удзельнікаў конкурсу.

Да навукова-практычнай канферэнцыі “Народная культура Віцебшчыны” ад нашага раёна быў прадстаўлены даклад “Вясельныя традыцыі вёскі Матырына”, які падрыхтавала мастацкі кіраўнік Матырынскага СДК Г.Рудзёнак.

У аглядзе-конкурсе прынялі ўдзел па наступных намінацыях: гуртавыя абрадавыя песні – дзіцячы фальклорны гурт “Валошкі” Кубліцкага СДК; гуртавыя побытавыя танцы – удзельнікі гуртоў Касарскога сельскага клуба і Вялікадолецкага СДК. Індывідуальную інструментальную музыку прадстаўляў гарманіст Пётр Алексяёнак з Касароў.

Сёлетні агляд-конкурс ладзіўся з удзелам лаўрэатаў і дыпламантаў папярэдніх конкурсаў і ў ім прынялі ўдзел 15 калектываў вобласці. Трэба адзначыць паспяховае выступленне прадстаўнікоў нашага раёна – па ўсіх вышэй названых намінацыях яны былі ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў.

Хочацца павіншаваць з поспехам кожнага ўдзельніка і падзякаваць усіх, хто праявіў актыўнасць у падрыхтоўцы іх да конкурсу. Гэта дырэктар Кубліцкага СДК і кіраўнік гурта “Валошкі” Р.Пабойнева; загадчыца Касарскога сельскага клуба Н.Азаронак і мастацкі кіраўнік Вялікадолецкага СДК П. Алексяёнак, якія працуюць з гуртамі побытавых танцаў гэтых устаноў культуры.

Спадзяёмся, што ў наступным, восьмым аглядзе-конкурсе, наш раён будзе прадстаўлены большай колькасцю ўдзельнікаў, а яшчэ самадзейныя артысты прадэманструюць свае традыцыйныя касцюмы рэгіёна.

І.КЛІМАВА,

метадыст раённага метадычнага цэнтра па народнай творчасці.

26.05



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *