Хочешь отдыхай, хочешь работай.

Общество

Летнія канікулы – доўгачаканая і радасная падзея. У гэты перыяд кожнае дзіця павінна добра адпачыць, набрацца сіл і станоўчых эмоцый для наступнага навучальнага года. Адсюль і задача педагогаў, якія арганізуюць адпачынак дзяцей, – зрабіць яго яркім, запамінальным, а галоўнае – змястоўным. Аб арганізацыі такой работы ў раёне наш карэспандэнт папрасіў расказаць начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Л.Р.КАРАБАНЬ.

– З мэтай аздараўлення і аргані- зацыі занятасці дзяцей, у чэрвені на базе 11 устаноў адукацыі і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы будзе арганізавана работа 14 дзённых аздараўленчых лагераў, з іх два – абаронча-патрыятычнага профілю, арганізаваныя сумесна з аддзеламі ўнутраных спраў і надзвычайных сітуацый на базе Ушацкай СШ. У аздараўленчых лагерах дзённага прабывання будзе аздароўлена 460 дзяцей, сярод іх 69 дзяцей, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх, знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Працягласць змены ў іх складзе 18 дзён.

У чэрвені-ліпені будзе арганізавана работа двух палатачных лагераў, у іх працягласць змены складзе 9 дзён. Першы – на базе Мосарскай СШ будзе турыстычнага накірунку, другі – сумесна з вайсковай часцю ў Заслонаве Лепельскага раёна. У гэтых лагерах адпачне 50 дзяцей, у тым ліку 11, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Такім чынам за лета плануецца аздаравіць 650 вучняў.

Адміністрацыяй Глыбачанскай, Кубліцкай і Арэхаўскай школ будуць заключаны дагаворы з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва па арганізацыі другаснай занятасці навучэнцаў. Старшакласнікі будуць рабіць касметычны рамонт класаў і кабінетаў устаноў адукацыі, займацца добраўпарадкаваннем школьных тэрыторый.

Індывідуальнае працаўладкаванне вучняў старэйшых класаў плануецца ў КУСГП “Кублічы”, “Дубраўка”, СВК “Ільюшынскі”, “Старасельскі-Агра”, ААТ “Ушацкі райаграсервіс”, фермерскай гаспадарцы “Звонь”, ААТ “НІКСІЛБУД”. Усяго там папрацуюць 35 вучняў.

Таксама ў агульнаадукацыйных школах будзе працаваць 13 брыгад па добраўпарадкаванні і азеляненні школьных тэрыторый і 9 рамонтных брыгад. У іх склад увойдуць усе вучні 5-8 і 10-х класаў.

У летні перыяд на базе школ таксама будзе арганізавана работа спартыўных пляцовак.

На базе цэнтра пазашкольнай работы ў перыяд летніх канікулаў будуць працаваць гурткі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, мастацка-эстэтычнага і турыстычнага накірункаў, якія змогуць наведваць дзеці г.п.Ушачы.

Усе даведкі па летнім аздараўленні дзяцей можна атрымаць у метадычным кабінеце аддзела адукацыі райвыканкама.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *