Ветераны Ушаччины побывали на «Вишнёвом фестивале» в Глубоком

Общество

У мінулыя выхадныя актывісты з ліку раённага савета ветэранаў, хору ветэранаў, клуба цікавых сустрэч “Ушачане”, які дзейнічае пры Ушацкай раённай бібліятэцы, наведалі суседні Глыбоцкі раён – пабывалі на вядомым “Вішнёвым фестывалі”.

Гэта было сапраўднае свята народнай творчасці, мастацтва. Вішні ўслаўлялі як садаводы­прафесіяналы, так і аматары. Мы сталі сведкамі ўрачыстага шэсця, якое ўзначаліла Вішнёвая каралева ў суправаджэнні барона Мюнхаўзена. Сфатаграфаваліся ля скульптуры “Вішанька”, якую ўжо паспелі назваць абярэгам вішнёвай сталіцы. І менавіта ля яе кожны год адбываецца ўрачыстае адкрыццё форуму. У рамках сёлетняга фестывалю ў Глыбокім адкрылі яшчэ адну скульптуру – “Сям’я”. Мы наведалі выставу вішнёвых гасцінцаў, завіталі на падворкі сельсаветаў, адпачылі разам са шматлікімі гасцямі фестывалю.

Хочацца падзякаваць спонсарам, дзякуючы якім адбылося гэта цікавае падарожжа – кіраўнікам раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму (І.Ф.Сыроўчанка), прыватных таварыстваў “Ушачы” (В.Ф.Бяльковіч), “Лес” (І.М.Андрэеў), “НікСілБуд”(М.М.Бабаедаў).

Ф.ПАЦЭЙКА, старшыня раённай  ветэранскай арганізацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *