С 25 августа по 5 сентября в светлое время суток включите ближний свет фар

Общество

Спецыяльны комплекс мерапрыемстваў пад такой назвай будзе праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя з 25 жніўня па 5 верасня. А ў пятніцу, 26 жніўня, па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Званок запрашае, дарога абавязвае!”. Мэта мерапрыемстваў – папярэдзіць выпадкі траўматызму і гібелі дзяцей у выніку дарожна-транспартных здарэнняў.

З пачатку года ў Віцебскай вобласці адбылося 27  “дзіцячых” аварый – у іх 1 малыш загінуў і 29 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Пры гэтым большасць юных пацярпелых былі пешаходамі, 12 – пасажырамі аўтатранспарту, якія ў палове выпадкаў перавозіліся без спецыяльных утрымліваючых прылад.

Нагадаю вадзіцелям аб неабходнасці рухацца нават у светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да дзвюх базавых велічынь.

Я.КАЎНУРКА, начальнік аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *