Конкурс на лучшую идеологическую работу

Общество

З мэтай сістэматызацыі, абагульнення і ўдасканалення практычнага вопыту па арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах, павышэння ўзроўню тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі кадраў ідэалагічнай вертыкалі аб’яўлены раённы агляд-конкурс на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы.

Пры комплексным аналізе стану ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах галоўнымі крытэрыямі ацэнкі будуць выкананне важнейшых прагнозных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця, работы па рэалізацыі палажэнняў дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №№ 1, 2, 3, планаванне ідэалагічнай работы і разнастайнасць яе форм і метадаў, удзел у гэтай рабоце кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў.

Пры падвядзенні вынікаў будзе ўлічвацца работа грамадскіх арганізацый, наладжванне працоўнага спаборніцтва, удзел у раённых мерапрыемствах, наяўнасць і эстэтычнае афармленне вугалкоў дзяржаўнай сімволікі, сацыяльнага пашпарта арганізацыі, Дошкі гонару, інфармацыйных стэндаў (аб выкананні сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця, сацыяльныя стандарты, работа па прынцыпе “адно акно”, з жыцця працоўнага калектыву: “Маланкі”, “Баявыя лісткі”, “Удзячныя пісьмы”, “Нашы будні”, “За здаровы лад жыцця”, “Падзеі раёна, вобласці, рэспублікі” і г.д.).

Важным таксама з’яўляецца стварэнне ўмоў для працы і адпачынку работнікаў арганізацый, работа з маладымі спецыялістамі па іх замацаванні на прадпрыемстве, клопат аб пенсіянерах, ветэранах вайны і працы, мнагадзетных сем’ях, добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі, эфектыўнасць работы па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2004 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем’ях”.

І гэта далёка не поўны пералік тых пытанняў, на якія трэба звярнуць асаблівую ўвагу кіраўнікам арганізацый, іх намеснікам па ідэалагічнай рабоце і тым спецыялістам, на якіх ускладзены гэтыя абавязкі.

Вынікі агляду-конкурсу будуць падведзены да 1 снежня 2010 года.

В.ЗАХАРЭНКА,

начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *