15 октября в Ушачах пройдёт осенняя ярмарка

Общество

У суботу, 15 кастрычніка, з 9.00 да 13.00 на цэнтральнай плошчы г.п.Ушачы пройдзе восеньскі кірмаш. Усе жадаючыя змогуць набыць сельскагаспадарчую прадукцыю (зерне ў асартыменце, мяса ялавічыны і свініны), тавары лёгкай і харчовай прамысловасці беларускай вытворчасці, а таксама прадукцыю Пскоўскай вобласці.

Наведвальнікі кірмашу змогуць прысесці за столікі, пакаштаваць юшку, клёцкі, шашлыкі, бліны ад Ушацкага грамадскага харчавання. Святочны настрой створаць удзельнікі мастацкай самадзейнасці цэнтра культуры і народнай творчасці. Маленькіх жа ўшачан запросяць шматлікія дзіцячыя пляцоўкі, будзе арганізавана катанне на роліках і поні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *