Дню матери была посвящена встреча в рамках клуба «Семья» в яслях-саде №1

Наши дети

Ужо не першы год у дзіцячым яслях-­садзе №1 дзейнічае клуб “Сям’я”, які з’яўляецца дадаткам да выхаваўчага працэсу і, можна нават сказаць, “візітоўкай” установы. Апошняя цікавая сустрэча была прысвечана цудоўнаму святу – Дню маці.

Менавіта гэтай тэмы датычыліся ўсе словы выхаванцаў другой малодшай групы. Захапленне і замілаванне дарослых выклікалі абсалютна ўсе выступленні дзетак: спадабаліся хлопчыкі­грыбочкі, прыпеўкі, танец дзяўчынак з парасонамі. Як маглі, хоць яшчэ і не выразана вымаўляючы ўсе словы, спявалі дзеці разам песню пра самую лепшую маму, а вершы ў іх выкананні выклікалі слёзы радасці ў кожнай з мам. Трэба сказаць, што прымалі ўдзел у свяце не толькі яны, а і таты, і бабулі выхаванцаў. І матулі займалі не пасіўную пазіцыю гледачоў, а былі актыўнымі ўдзельнікамі ў розных конкурсах і нават пераўвасобіліся ў герояў вядомай  казкі пра рэпку, толькі  на сучасны лад.  Рыхтавалі мамы да свята і дамашняе заданне – трэба было паказаць “плады” свайго хобі. Да гэтага жанчыны падышлі старанна і творча. Аказалася, што нягледзячы на мноства дамашніх і рабочых клопатаў, мамы знаходзяць час  для любімых заняткаў. Напрыклад, мама Алісы Пінчук любіць спяваць, Ані Бехавай, Дашы Курбатавай, Міланы Сабінай – займацца выпечкай, Яфіма Літвіна – вышываць крыжыкам, а мама Германа Быкава захапляецца боксам! Вылучыць самую лепшую сярод 14 удзельніц тут было складана, а таму ўсе мамы заслужылі добрых слоў і цёплых апладысментаў.

Прымаць удзел у свяце мне ў першую чаргу давялося як маці, а таму з упэўненасцю магу сцвярджаць, што такія сустрэчы карысныя як для дзяцей, так і для дарослых. Словы ўдзячнасці хочацца сказаць і ў адрас выхавальнікаў ясляў­сада, якія прыклалі многа намаганняў, каб падрыхтаваць маленькіх непаседаў, сканцэнтраваць іх увагу і падарыць усім цудоўнае свята.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *