Поколение -2010

Наши дети

 У лютым на базе цэнтра пазашкольнай работы прайшоў раённы фестываль танцавальна-забаўляльных праграм “Пакаленне-2010”. У ім прынялі ўдзел каманды з пяці ўстаноў адукацыі раёна. IMG_5051

Трэба асобна адзначыць асаблівасці выступлення кожнага творчага калектыву. Так, каманда Вяркудскай школы-сада вызначылася арыгінальнасцю падачы гульнявых праграм, а таму заваявала перамогу ў намінацыі “Лепшы гульнявы момант”. Прадстаўнікі Глыбачанскай школы прадэманстравалі высокі артыстызм, добрае музычнае суправаджэнне і здольнасць да імправізацыі, за што ім быў прысуджаны прыз сімпатый гледачоў. Выступленне Арэхаўскай школы стала адметным з-за выдатнай вядучай Аксаны Чыканавай, якая добра валодала аўдыторыяй. Як вынік – школа адзначана ў намінацыі “Лепшая вядучая”. Ушацкая школа вызначылася высокай культурай сцэны, а таму выйграла ў намінацыі “Лепшы танцавальны калектыў”. Вызначаны і лепшы дзі-джэй — Максім Кашко. SDC10407

Фестываль стаў сапраўднай вясёлкай талентаў дзяцей. Гэтым самым мы заўважылі і вылучылі новыя імёны здольных і творчых вучняў школ, што дасць падставу педагогам працаваць у накірунку іх развіцця і ўдасканалення.

Т.ЛАПЁНАК, кіраўнік гурткоў ЦПР.

У нашым раёне выяўленне таленавітай моладзі ажыццяўляецца праз розныя формы работы з ёй. Гэта і шматлікія раённыя конкурсы, фестывалі, дзе ў кожнага ёсць магчымасць самарэалізавацца.

Стаў ужо традыцыйным конкурс маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які ў гэтым годзе прымеркаваны да 65-годдзя Вялікай Перамогі. Праводзіўся ён па дзвюх намінацыях: саліст-вакаліст і дуэт. Канкурсантам было прапанавана выканаць дзве песні 1930-1993 гадоў, адна з якіх грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, другая – шлягер.

Сярод многіх песень набылі асаблівае гучанне і заваявалі цёплую падтрымку творы ваеннай тэматыкі “Цёмная ноч”, “Кацюша”, “Журавы”. Журы конкурсу адзначыла высокі ўзровень выканаўчага і сцэнічнага майстэрства канкурсантаў, а таму вызначыць лепшых было няпроста.

Абсалютным пераможцам конкурсу журы аднагалосна назвала Кацярыну Шабанаву, вучаніцу Мосарскай школы і выхаванку школы мастацтваў. Два другія месцы раздзялілі Ганна Саўчанка і Наталля Кулянок, два трэція месцы– Эльвіра Цвірбут і Аляксандр Грыневіч.

Прыз сімпатый гледачоў прысуджаны Вользе Ясюк. У намінацыі “За артыстычнасць” узнагароджана Марыя Власенка, а перамога ў новай намінацыі “Адкрыццё конкурсу” прысуджана Кацярыне Шабанавай.

Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі, а пераможцы і прызёры – памятнымі падарункамі.

Н.ГАРДЗІЁНАК, начальнік аддзела райвыканкама па справах моладзі.

На здымку:

спявае Эльвіра Цвірбут. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *