Премией имени З.Туснолобовой-Марченко награждены 25 женщин Витебщины, среди них и ушачанка Наталья Николаевна Герцик

Общество

Прэміяй імя Зінаіды Тусналобавай­-Марчанка падчас святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню маці, узнагароджана чарговая ўшачанка. За ўзорнае выхаванне дзяцей яе атрымала настаўніца Ушацкай школы, маці дваіх дзяцей Наталля Мікалаеўна Герцык.

Усяго сёлета 25 жанчын Віцебшчыны сталі лаўрэатамі прэміі імя нашай легендарнай зямлячкі, палачанкі З.Тусналобавай-­Марчанка. Наша вобласць адзіная, дзе ёсць падобная прэмія. З моманту зацвярджэння яе ўдастоены 384 жанчыны. Мацярынства традыцыйна адзначаецца і высокай дзяржаўнай узнагародай – ордэнам Маці. Сёлета яе ўдастоены 19 беларусак, 5 з іх – з Віцебскага рэгіёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *