Получить бесплатно водительское удостоверение предлагает военкомат

Общество

Атрымаць бясплатна пасведчанне вадзіцеля катэгорыі “В” і “С” прапануе ваенкамат. Накіраванне даецца юнакам прызыўнога ўзросту – ад 18 да 27 гадоў з наступным праходжаннем службы ў радах Узброеных Сіл Беларусі ў якасці вадзіцеля. Прычым юнакі могуць выбіраць, у якой школе ДТСААФ – Полацка ці Лепеля ім зручней вучыцца. За накіраваннямі трэба звяртацца ў адасобленую групу (Ушацкага раёна) ваеннага камісарыяту Лепельскага і Ушацкага раёнаў. Больш падрабязную кансультацыю можна атрымаць па тэлефонах: 2­99­41, 2­74­32.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *