Из первых уст о лицее МЧС. В Ушачском РОЧС прошёл День открытых дверей

Cлужба-101

Многія школьнікі пачынаюць задумвацца аб будучай прафесіі толькі ў выпускных класах, а хтосьці наадварот, будуе планы за некалькі гадоў да заканчэння школы. У мінулым годзе ўшачанін Дзмітрый Полазаў паступіў у спецыялізаваны ліцэй пры ўніверсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, што знаходзіцца ў Гомелі. Жаданне паступіць у ліцэй МНС у хлопчыка ўзнікла даўно і было абдуманым. Дзіма вырашыў пайсці па слядах свайго старэйшага брата, які таксама скончыў гэтую навучальную ўстанову. Нягледзячы на строгі распарадак, дысцыпліну, страявую падрыхтоўку, паглыбленае вывучэнне многіх прадметаў, нашаму ліцэісту вельмі падабаецца там вучыцца. Ушацкі хлопчык праявіў сябе ўзорнымі паводзінамі і добрай вучобай, летась яго прозвішча нават было занесена на Дошку гонару ўстановы. Выпускнікі ліцэя могуць па заканчэнні паступаць у любыя ўстановы адукацыі, але большасць з іх звязваюць сваё жыццё менавіта з прафесіяй выратавальніка. Аб гэтым расказваў Д.Полазаў вучням Ушацкай школы і выхаванцам дзіцяча­юнацкай спартыўнай школы падчас правядзення “Дня адчыненых дзвярэй” у пажарнай аварыйна­выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы. Таксама для дзяцей была арганізавана экскурсія па часці, прадэманстравана пажарнае, выратавальнае абсталяванне, якое ёсць у нас на ўзбраенні. Хто ведае, магчыма, хтосьці з прысутных на мерапрыемстве таксама стане ліцэістам МНС.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі раённага аддзела МНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *