Последние недели стали насыщенными для ушачских дзюдоистов

Cпорт

Насычанымі былі апошнія тыдні для дзюдаістаў Ушацкай ДЮСШ. 28 лістапада самыя маленькія выхаванцы школы – хлопчыкі і дзяўчынкі 2007-2008 гадоў нараджэння – змаглі паспрабаваць свае сілы ў спаборніцтвах, прысвечаных Міжнароднаму дню дзюдо. Гэтая дата для арганізацыі турніру была выбрана невыпадкова, бо яна супадае з днём нараджэння Дзігора Кана – заснавальніка барацьбы дзюдо. Усе юныя спартсмены змагаліся з вялікім жаданнем, імкнуліся паказаць усё, што напрацавана на трэніроўках. Пераможцамі ў хлопчыкаў сталі Арсеній Глінскі, Паша Шакута, Ілья Волах, Жэня Карэйша, у дзяўчынак – Аня Качко, Кіра Солтан, Лена Бука.

А вось для больш вопытных дзюдаістаў нагодай праявіць сябе стала адкрытае першынство Ушацкай ДЮСШ, прысвечанае памяці С.Г.Сасніна, якое прайшло 3 лістапада. У спаборніцтвах акрамя каманды гаспадароў прынялі ўдзел дзюдаісты з Докшыц. Залатыя медалі турніру заваявалі Аляксандр Кузьмін, Данііл Кузняцоў, Ілья Каваленка, Максім Малак, Дзмітрый Адамовіч, Вераніка Ціханава і Эльвіра Падгола.

В.КІЛІНА, трэнер Ушацкай ДЮСШ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *