Во время сельского схода жители Ильюшино проверили свои знания по пожарной безопасности и готовность действовать в случае ЧС

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

З пачатку года ў краіне адбылося 5498 пажараў, на якіх загінула 523 чалавекі, у тым ліку 8 дзяцей. Лічбы ўражваюць, і наўрад ці хто стане аспрэчваць, што шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне надзвычайных сітуацый, вельмі патрэбны.
Адна з форм прафілактыкі на Ушаччыне – размовы на тэму супрацьпажарнай бяспекі пры правядзенні сходаў у сельскіх населеных пунктах раёна. У снежні такое мерапрыемства прайшло ў аграгарадку Ільюшына.
Першы намеснік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Д.Панцюхоў і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях С.Аваднёў гаварылі з прысутнымі пра недапушчальнасць курэння ў доме ў стане алкагольнага ап’янення, карыстанне спраўнымі электрапрыборамі і пячным ацяпленнем. Удзельнікі мерапрыемства змаглі праверыць ступень гатоўнасці дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, навыкі карыстання вогнетушыцелем. Узрушыў усіх тэматычны фільм “Недзіцячыя гульні” і прэзентацыя, складзеная на аснове фота- і відэаматэрыялаў з пажараў, якія адбыліся на Ушаччыне. Зараз вялікая частка насельніцтва карыстаецца смартфонамі і планшэтамі, а таму прысутным было рэкамендавана ўстанавіць карысны мабільны дадатак “МНС Беларусі – дапамога побач!”
Прадоўжылася прафілактычнае мерапрыемства ў Ільюшынскай школе, дзе быў адпрацаваны план эвакуацыі ў выпадку пажару і з дзецьмі праведзены пазнавальны ўрок, падчас якога яны змаглі паспрабаваць сябе ў ролі выратавальніка.
Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *