В музее народной славы в марте работает необычная выставка «Ретро-радио»

Общество

У выставачнай зале музея народнай славы адкрылася незвычайная выстава “Рэтра-радыё”. Дзякуючы апантанаму сваёй справай калекцыянеру з горада Наваполацка Вячаславу Аляксандравічу Лубчонку, які збірае радыёапаратуру больш за 50 год, у музей ва Ушачах трапіла 85 адзінак разнастайных радыёпрыёмнікаў, радыёл, магнітафонаў і нават партатыўных тэлевізараў. Самыя незвычайныя з іх: сувенір ручка-прыёмнік беларускай вытворчасці, лямпавы радыёпрыёмнік “Москвич” 1950 года выпуску, радыёла “Урал – 52”, радыёпрыёмнік “VEF – 202” вытворчасці Латвійскай ССР і чорна-белы пераносны тэлевізар “Электроника ВЛ – 100”. Распрацоўка і вытворчасць тэлевізара былі прымеркаваны да стагоддзя з дня нараджэння У.І.Леніна, якое адзначалася ў 1970 годзе. Абазначэнне мадэлі тэлевізара “ВЛ – 100” расшыфроўваецца як “Владимир Ленин, 100 лет”.

Большасць радыёпрыёмнікаў з калекцыі – гэта падарункі неабыякавых да хобі Вячаслава Аляксандравіча сяброў, калег і знаёмых. Сёння Аляксандр ужо на пенсіі, але нягледзячы на ўзрост, займае актыўную пазіцыю ў грамадскім жыцці. Пры яго дапамозе была арганізавана выстава радыёпрыёмнікаў у Полацкім дзяржаўным універсітэце, якой вельмі зацікавіліся студэнты.

Запрашалі калекцыянера з выставай і ў Полацкі дзіцячы музей. Нягледзячы на тое, што ў наш век лічбавых інфармацыйных тэхналогій з’яўляюцца на свет усё больш дасканалыя сродкі сувязі і перадачы інфармацыі, радыё яшчэ доўга не згубіць сваёй актуальнасці. Хто ведае, можа сённяшнія смартфоны, ноўтбукі і планшэты праз некалькі дзесяцігоддзяў таксама апынуцца на вітрынах выставачнай залы музея?

Запрашаем наведаць выставу, якая будзе працаваць да канца сакавіка.

В.НАВУМАЎ, навуковы супрацоўнік музея народнай славы  імя У.Е.Лабанка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *