14 апреля в Ушачском районе пройдёт ярмарка вакансий

Общество

Да увагі жыхароў г.п.Ушачы і Ушацкага раёна!

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва ў пятніцу, 14 красавіка будзе праводзіць КІРМАШ ВАКАНСІЙ, які пройдзе з 10 да 12 гадзін ў адміністрацыйным будынку райвыканкама па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская,12 (1-ы паверх, вялікая зала пасяджэнняў).

Вы зможаце сустрэцца з кіраўнікамі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, спецыялістамі кадравых службаў, атрымаць інфармацыю аб працаўладкаванні, прафесійнай падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, рамеснай дзейнасці, юрыдычную кансультацыю па пытаннях занятасці.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца работадаўцы і грамадзяне, якія шукаюць працоўнае месца. Тэлефоны для даведак: 2-71-94, 5-73-51.

Гарачая лінія

У мэтах выканання рашэння Ушацкага раённага Савета дэпутатаў, садзейнічання занятасці грамадзян ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама арганізавана “гарачая лінія” па пытаннях працаўладкавання. Тэлефоны: 5-73-51, 2-78-57, рэжым работы – панядзелак-пятніца, з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *