Агрогородок Ореховно теперь будет с чистой водой

Общество

Колькі разоў жыхары Арэхаўна скардзіліся наконт якасці пітной вады… У апошні час нямнога, паколькі ведалі, што аграгарадок трапіў у праграму “Чыстая вада”, зроблена праектна-каштарысная дакументацыя і справа была, зразумела, толькі за грашыма. І вось яны выдзелены і работы распачаты.

Будаўнікі “Віцебскаблводаканала” ўжо паспелі на сабе адчуць, наколькі важную справу яны робяць. Жывуць на кватэры ў мясцовага жыхара, фільтраў жа па ачыстцы вады з сабой не бралі, бо проста не ведалі, у колькі разоў перавышае норму па жалезе ўшацкая свідравінная. А вось жыхарам аграгарадка яны праз два месяцы ўжо не спатрэбяцца. Менавіта за такі час абяцае здаць аб’ект майстар Андрэй Пятровіч Осіпаў.

Ужо на гэтым тыдні пачалося бурэнне новай свідравіны. Яна ў дадатак да адрамантаванай забяспечыць пітной вадой 645 чалавек – самы вялікі аграгарадок Ушаччыны. Будзе працаваць і станцыя абезжалезвання з прапускной здольнасцю 20 кубічных метраў у гадзіну, а таксама заменены ўчастак водаправода ад станцыі да аграгарадка працягласцю 150 метраў.

Ну а што такое вада пасля абезжалезвання, выдатна ведаюць жыхары гарпасёлка. Не трэба чысціць рудыя ванны, адбельваць бялізну, мяняць штомесячна фільтры на пральных машынах, адстойваць ці кіпяціць ваду… Дарэчы, менавіта гэтая арганізацыя будавала тры станцыі абезжалезвання ў гарпасёлку.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *