Автопарк участка г.п.Ушачи АТП №6 г.Новополоцка пополнился новым автобусом

Общество

Участак г.п.Ушачы аўтатранспартнага прадпрыемства №6 г.Наваполацка не так даўно атрымаў новы МАЗ-241. Аўтобус на 22 пасадачныя месцы і з агульнай умяшчальнасцю ў 35 пасажыраў ужо паспелі задзейнічаць як на гарадскім, прыгарадным маршрутах, так і ў рэйсах на Віцебск і заказных. Сучасная тэхніка вельмі дарэчы, бо на ўчастак некалькі год не паступала новых адзінак. Як паведамілі нам на прадпрыемстве, ужо на наступным тыдні ўшацкія пасажыраперавозчыкі павінны атрымаць яшчэ два такія МАЗы, а ўсяго да канца бягучага года аўтапарк папоўніцца чатырма новымі аўтобусамі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *