Генеральная прокуратура Республики Беларусь и Федерация профсоюзов Беларуси подписали соглашение о сотрудничестве

В общественных организациях

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні. У далейшым супрацоўніцтва будзе выстраена на абласным і раённым узроўнях.

“У прафсаюзаў і органаў пракуратуры ў многім падобныя задачы. Канечне, формы работы розныя, але мэта адна – абарона законных правоў і інтарэсаў нашых грамадзян. У першую чаргу для нас, прафсаюзаў, – у сферы працоўных адносін. Таму мы і павінны аб’яднаць намаганні нашых ведамстваў у гэтым напрамку”, – сказаў старшыня ФПБ Міхаіл Орда падчас падпісання пагаднення аб узаемадзеянні ў сферы абароны канстытуцыйных праў і гарантый людзей працы.

Механізм іх рэалізацыі падрабязна рэгулюе нацыянальнае заканадаўства. Між тым, наймальнікамі даволі часта дапускаюцца парушэнні, звязаныя з непрадстаўленнем бяспечных умоў працы, незахаваннем тэрмінаў выплаты зарплаты і яе паўнаты. “Адным са шляхоў вырашэння гэтых праблем з’яўляецца работа з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Маецца намер аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў на наглядзе і грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы, ахове працы і прафсаюзах, прыёмаў грамадзян, а таксама абмене інфармацыяй і прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства”, – адзначыў Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк.

Прэс-служба ФПБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *