К благотворительной акции «Белой Руси» присоединились ушачские спасатели, работники Ушачской школы и ТЦСОН

В общественных организациях

У першы зімовы дзень, напярэдадні Дня інвалідаў, актывісты раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” з дабрачыннай місіяй наведалі дзяцей, якія маюць інваліднасць і навучаюцца дома. Прыемна адзначыць, што з кожным годам такая ініцыятыва знаходзіць шырокі водгук у сэрцах ушачан. Сёлета да арганізатараў мерапрыемства далучыліся супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Ушацкай сярэдняй школы.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з абмежаванымі магчымасцямі атрымалі ад гасцей каштоўныя падарункі і мноства станоўчых эмоцый. Думаецца, для кожнага з іх падобныя сустрэчы – магчымасць адчуць сябе патрэбнымі, у чарговы раз упэўніцца, што акружаючыя іх не забываюць, дзелячыся цеплынёй сваёй душы.

Т.КРАХОТКА, член раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *