В трудной ситуации поможет… «кризисная комната»

Калейдоскоп

Чалавек без сродкаў да існавання. Дзяўчына-сірата з суіцыднымі думкамі. Жанчына, якую рэгулярна б’е п’яны муж. Кожнаму з іх здаецца: ужо няма выйсця… У такіх выпадках на дапамогу прыходзяць сацыяльныя службы, прапаноўваючы грамадзянам часовы прытулак у “крызісным пакоі” (бясплатна).

Калі вам неадкладна спатрэбілася падтрымка, звяртайцеся ў ТЦСАН Ушацкага раёна: в.Градзянец, вул.Цэнтральная, д.3а (тэлефон: 5-99-73), а ў начны час – у РАУС (102). Спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі акажуць вам псіхалагічную, юрыдычную, інфармацыйна-кансультацыйную і іншую падтрымку на канфідэнцыяльнай аснове. Тэрмін знаходжання ў “крызісным пакоі” залежыць ад канкрэтных абставін і індывідуальных асаблівасцей асоб, якія сюды трапілі.

На базе ТЦСАН працуе таксама тэлефон даверу “Лінія жыцця”: 5-00-34. Па ўсёй Беларусі ананімна штодзённа, з 8.00 да 20.00, атрымаць бясплатную псіхалагічную дапамогу асобы, якія пацярпелі ад дамашняга насілля, могуць па нумары 8-801-100-8-801.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *