Проблема задолженности организаций по выплатах зарплаты не теряет актуальности

В общественных организациях

Праблема запазычанасці арганізацый па выплатах заработнай платы не губляе сваёй актуальнасці. Як паказаў прафсаюзны маніторынг, у лютым бягучага года 203 арганізацыі краіны дапусцілі парушэнні заканадаўства аб працы ў гэтай частцы, тады як у студзені прафсаюзамі было выяўлена 100 такіх арганізацый – такім чынам, колькасць даўжнікоў вырасла больш чым удвая. І гэта тэндэнцыя выклікае занепакоенасць як у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, так і ў органаў пракуратуры, якія трымаюць пытанне на асаблівым кантролі: толькі за мінулы год было прыцягнута да адміністрацыйнай, дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці больш 1,5 тысячы пасадных асоб, адказных за дапушчаныя парушэнні. Найбольш сур’ёзна пытанне стаіць у сельгасарганізацыях і будаўнічай сферы.

Высветліць факты несвоечасовай або няпоўнай выплаты зарплаты дапамагаюць прафсаюзныя прававыя прыёмы. Прафсаюзы і органы пракуратуры і надалей будуць працягваць плённае супрацоўніцтва па выяўленні і ўхіленні парушэнняў заканадаўства ў сферы працоўных адносін.

Прэс-служба Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *