ФОК «Юность-Ушачи» стал местом проведения зонального этапа чемпионата по волейболу среди работников МЧС

Cлужба-101 Cпорт

Завяршыўся абласны чэмпіянат па валейболе сярод работнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віцебшчыны. Адзін з занальных этапаў спаборніцтваў прайшоў на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы”. Наша спартыўная пляцоўка прымала прадстаўнікоў Лепеля, Докшыц, Глыбокага, Пастаў, Шаркаўшчыны.

Ушацкія валейбалісты ўпэўнена абыгралі лепельскіх і докшыцкіх выратавальнікаў і ўпершыню за гісторыю правядзення чэмпіянату выйшлі ў фінал, які праходзіў у Віцебску. Ва ўпартай барацьбе ўшачане саступілі больш моцным пастаўчанам, у агульным пратаколе Ушацкі РАНС заняў пяты радок сярод 27 каманд-удзельніц.

Дарэчы, Віцебскае абласное ўпраўленне МНС ужо не першы раз выбірае наш комплекс для правядзення галіновых спаборніцтваў, тут ужо праходзілі чэмпіянаты па плаванні і футболе.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *