Чтобы отдых принёс только радость

Здравоохранение

Перад падарожжам мэтазгодна ўдакладніць звесткі аб захворваннях, характэрных для краіны знаходжання, мерах іх прафілактыкі. Гэтую інфармацыю можна атрымаць у тураператара, а таксама на інтэрнэт-сайтах Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, органаў і ўстаноў, якія ажыццяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд.

Абавязкова даведайцеся пра свой прышчэпкавы статус супраць адзёру і пры неабходнасці прайдзіце адпаведную працэдуру. Не трэба рабіць прышчэпку супраць захворвання, калі яго перанеслі ці ў свой час зрабілі дзве прышчэпкі.

Пры выездзе ў краіны, дзе распаўсюджана жоўтая ліхаманка, не пазней чым за 10 дзён варта зрабіць прафілактычную прышчэпку ў 19-й цэнтральнай раённай паліклініцы Мінска (праспект Незалежнасці, 119, тэлефон: 267-07-22). Не забудзьцеся ўзяць там адпаведнае пасведчанне міжнароднага ўзору.

У “інфекцыйных” краінах асцерагайцеся кантакту з жывёламі, патэнцыяльнай крыніцай многіх захворванняў. Калі ж без укусу ці драпіны не абышлося, прамыйце рану вадой з мылам і неадкладна звярніцеся да ўрача для вырашэння пытання аб правядзенні прышчэпкі супраць шаленства і слупняку. У краінах з цёплым і вільготным кліматам многія крывасосныя насякомыя, а таксама грызуны з’яўляюцца пераносчыкамі трапічных інфекцыйных і паразітарных захворванняў – кантакту з імі лепш пазбягаць.

Не бярыце ў дарогу прадукты, якія хутка псуюцца, строга выконвайце правілы асабістай гігіены. Не купляйце ежу на рынках, звяртайце ўвагу на тэрмін яе прыдатнасці, а прыём ежы ажыццяўляйце ў пунктах харчавання. Піце бутыляваную ці кіпячоную ваду і напоі прамысловай вытворчасці, агародніну і садавіну аблівайце кіпенем, мяса і морапрадукты павінны падвяргацца тэрмічнай апрацоўцы.

Калі пасля вяртання з падарожжа ўзніклі ліхаманка, млоснасць ці ваніты, сып на скуры і слізістай, неадкладна звярніцеся да ўрача, паведаміўшы, з якой краіны прыбылі.

В.ЯРМОШ, урач-інфекцыяніст Ушацкай ЦРБ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *