В Беларуси стартовала вступительная кампания

Общество

У Беларусі стартавала ўступная кампанія-2018. Цэнтралізаванае тэсціраванне сёлета пройдзе з 12 чэрвеня па 2 ліпеня – па беларускай, рускай і замежных мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі навейшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі.

Указам Прэзідэнта краіны зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных выпрабаванняў у 2018 годзе, старшынёй яе назначаны намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.І.Жарко, а таксама Віцебскай абласной, якую ўзначаліў старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці В.У.Заранкін.

На Віцебшчыне арганізавана 4 пункты тэсціравання: на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа. У іх падаў заявы 28891 чалавек, што на 4850 менш, чым летась.

Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ў рэзервовы дзень (пры наяўнасці ўважлівай прычыны няяўкі) – з 30 чэрвеня па 3 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Прайсці тэсціраванне ў рэзервовы дзень (6, 8 і 10 ліпеня) можна толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Камісіі па кантролі за правядзеннем іспытаў працуюць ва усіх пунктах тэсціравання. Акрамя супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю непасрэдна ў кожнай аўдыторыі пры правядзенні іспытаў дадаткова прыцягнуты больш за 380 прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, БРСМ работнікаў устаноў адукацыі і прадстаўнікі.

Абласная камісія заклікана забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці пры паступленні, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты па пытаннях тэсціравання і прыёму ва ўстановы адукацыі.

Звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях цэнтралізаванага тэсціравання прымаюцца па тэлефонах “гарачых ліній” у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін: у Камітэце дзяржкантролю вобласці – (80212) 42-61-82; у Полацкім міжраённым камітэце дзяржкантролю – (80214) 74-87-50; у Аршанскім міжраённым камітэце дзяржкантролю – (80216) 51-09-26.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *