Не потеряйтесь в лесу!

Профилактика и безопасность

Адмены забароны на наведанне лясоў аматары прыродных дароў ва Ушацкім раёне чакалі даўно, таму зараз актыўна навёрстваюць упушчанае. Вось толькі збор ягад і грыбоў не заўсёды заканчваецца аптымістычна: захопленыя працэсам, грамадзяне часам губляюць пільнасць і не могуць самастойна выйсці з лесу.

Каб не стаць ахвярай непрадбачаных абставін, строга выконвайце правілы бяспекі. Папярэдзьце родных, суседзяў, куды ідзяце. Апранайцеся ярка (у камуфляжы вас могуць не заўважыць і за тры метры), прымацуйце да адзення святлоадбівальныя элементы. Не лішнім будзе мець нож, запалкі, свісток, гадзіннік, зараджаны мабільны тэлефон. Нават калі на вашым рахунку адмоўны баланс, вы ўсё роўна зможаце выклікаць экстранныя службы. Таксама нельга забываць, што паход у лес – гэта сур’ёзныя фізічныя нагрузкі, таму бярыце неабходныя медыкаменты. І, вядома, пры сабе трэба мець запас вады. Калі давядзецца заначаваць у лесе, то на ўзвышаным месцы распаліце вогнішча.

Рухаючыся ў найбольш верагодным накірунку, пакідайце за сабой арыенціры. Прыслухоўвайцеся – магчыма, пачуеце гукі транспарту ці брэх сабак. Шукайце сцежку, прасеку ці лінію электраперадач. З узвышшаў і высокіх дрэў можна ўбачыць трубы на дахах. Старайцеся не адыходзіць далёка ад знаёмага маршруту, не “зразайце вуглы” ў незнаёмай мясцовасці, асабліва праз балота.

У выпадку, калі згубіўся ваш знаёмы, паведаміце пра гэта ў аддзел унутраных спраў. Калі спрабуеце дакрычацца пры самастойных пошуках, доўга чакайце на адным месцы. Пры знаходжанні ў лесе чалавечых астанкаў ці прадметаў, якія маглі належаць зніклым (адзенне, абутак, вёдры, кошыкі, веласіпеды і г.д.), звярніцеся ў міліцыю па нумары 102.

А.АНДРОСАЎ, першы намеснік  начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *