Ушачский лесхоз предлагает ушачанам веники для бани по выгодной цене

Общество

За венікам…у лясгас

У лазні венік даражэй грошай! З гэтым выказваннем пагодзяцца заўзятары гарачай пары. А таму многія ўлетку абавязкова нарыхтоўваюць венікі. Калі ж хтосьці сёлета не паспеў ці не змог гэтага зрабіць, не варта засмучацца: лазневы атрыбут ушачанам прапаноўвае набыць Ушацкі лясгас.

– Гэта новаўвядзенне нашага прадпрыемства, якое, думаецца, ацэняць грамадзяне. Назапасіць сёлета было вырашана самы “хадавы” венік – бярозавы. Нарыхтоўка прайшла ў аптымальны час, захоўваюцца яны па ўсіх правілах, адпаведна і ў якасці можна не сумнявацца. Усяго работнікамі лясніцтваў нарыхтавана 1000 штук, – паведаміла нам інжынер па ахове працы ДЛГУ “Ушацкі лясгас” В.Пацэйка.

Набыць лазневыя венікі ўшачане могуць ва ўсіх сямі лясніцтвах ці непасрэдна ў лясгасе ў буднія дні ў рабочы час. Трэба сказаць, што прывабны і іх кошт – 2 рублі. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 2-28-15.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *