Служат в «Охране» братья Клочки

Общество

Як вядома, кадры – галоўнае багацце любога аддзялення Дэпартамента аховы. І гэты факт наўрад ці хто-небудзь стане аспрэчваць, бо не толькі ад самой сістэмы сігналізацыі, якімі абсталяваны аб’екты розных форм уласнасці, залежыць бяспека грамадзян і іх маёмасці, але і ў большай ступені ад супрацоўнікаў міліцыі, ад іх прафесіяналізму і ад таго, як аператыўна яны адрэагуюць. Супрацоўнікамі нашага аддзялення папярэджана і раскрыта не адно злачынства.

Пётр Аляксеевіч Клачок і Валерый Мікалаевіч Клачок працуюць у органах унутраных спраў з пачатку 90-х гадоў, а ў аддзяленні Дэпартамента аховы з 2006 года і з’яўляюцца міліцыянерамі-вадзіцелямі групы затрымання страявога падраздзялення міліцыі. Іх прафесійныя дзеянні служаць прыкладам для маладых супрацоўнікаў.

Не разгубіліся яны, калі познім вечарам на пульт цэнтралізаванага назірання аддзялення паступіў сігнал трывогі з ахоўваемага магазіна “Южный” Ушацкага райспажыўтаварыства. Праз тры хвіліны ўжо былі на месцы і заўважылі, што ўзламаны металічны профіль вонкавай сцяны павільёна. П.Клачком і В.Клачком без прамаруджвання былі прыняты вышуковыя меры, а праз лічаныя хвіліны ў ста метрах ад магазіна былі затрыманы раней судзімыя грамадзяне Ушацкага раёна, якія і спрабавалі залезці ў магазін, але не разлічвалі, што супрацоўнікі міліцыі акажуцца на месцы так хутка і перашкодзяць здзяйсненню іх планаў. Пранікнення ў магазін не было выяўлена.

Канечне, гэта не першы і не апошні выпадак, і ў нашай рабоце нельга расслабляцца. Аператыўнасць і мабільнасць супрацоўнікаў аддзялення дазваляе ў самыя кароткія тэрміны з’яўляцца там, дзе патрабуецца дапамога і ўмяшанне ў справу чалавека ў форме, у прафесіянальных дзеяннях якіх ужо, напэўна, ніхто не сумняваецца.

У.ЧУМАКОЎ,начальнік Ушацкага аддзялення Дэпартамента аховы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *