Совет ветеранов приглашает ушачан присоединиться к поездке в театр

В общественных организациях

Некалькі месяцаў таму Ушацкі раённы савет ветэранаў ладзіў паездку ў Мінскі тэатр беларускай драматургіі. Трэба сказаць, што пастаноўка “Тры Жызэлі”, якую мы тады паглядзелі, усім вельмі спадабалася, і ўшачане выказалі жаданне пабываць у гэтым тэатры яшчэ. Рады паведаміць, што такая магчымасць будзе: 13 кастрычніка арганізуецца чарговая паездка ў сталіцу – на гэты раз мы ўбачым спектакль “Дзед”. Гэта эмацыянальная спроба разабрацца ў маральных і духоўных праблемах сучаснасці, адказаць на пытанне, што такое вайна для розных пакаленняў, як яе ўспрымаюць удзельнікі тых падзей і іх унукі.

Для паездкі будзе арандаваны аўтобус аддзела па адукацыі, а яе кошт разам з білетам на спектакль складзе каля 25 рублёў. Тыя, каго зацікавіла прапанова, могуць патэлефанаваць на нумарах 5-99-98, (8-044) 765-13-12 (Velcom) і забраніраваць месца. Запрашаем далучыцца да культурнага мерапрыемства не толькі ветэранаў працы, а і ўсіх жадаючых.

Н.ВАСІЛЕЎСКАЯ, старшыня раённага савета ветэранаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *