Итоги животноводства

Общество

Мінула сем месяцаў года, якія ў цэлым для жывёлаводаў раёна прынеслі лепшы вынік, чым летась. Так, валавы надой малака склаў 104,8 працэнта, нягледзячы на тое, што леташні ліпень не быў такім засушлівым, як сёлета, што дрэнна адбілася не толькі на стане зерневых, але і на пашах. Травы выгараюць, і ў адносна выйгрышным становішчы аказаліся гаспадаркі, у якіх ёсць выпасы са шматкампанентнымі травамі, на якія і пераганялася жывёла (“Ільюшынскі”, “Вялікадолецкае”, “Арэхаўна”, “Райаграсервіс”, “Старасельскі”). Было па чым пасвіць жывёлу “Дубраўцы” і “Селішчам”, дзе дастаткова пашаў з сеяных траў, якія пры своечасовым падкошванні давалі неблагую аддачу.

Надой на карову за сем месяцаў склаў 1886 кілаграмаў. І калі стан пашаў адбіваўся на прадукцыйнасці, то навальніцы паўплывалі на якасць здаваемай прадукцыі. Моцныя буры, якія пракаціліся па раёне, у рознай ступені адчулі ўсе гаспадаркі, калі на многіх фермах адсутнічала электрычнасць. Больш за іншых пацярпелі ад адключэння ферм Цыганок і Новае Жыццё ў “Вялікадолецкім”, “Дубраўцы”, “Глыбачанах” і асабліва “Дземенцы”, дзе часткова пазрывала дахі.

У цэлым жа за сем месяцаў усімі гаспадаркамі было здадзена малака 5,7 працэнта “экстрай”, 53,2 – вышэйшым, 5,1 – другім гатункам. Самы высокі працэнт здачы экстрай у “Арэхаўне” – 17,9, у “Ільюшынскім” – 12,7, знізілася здача гэтым гатункам у “Райаграсервісе”, дзе адпавядае ўсім нарматывам малако толькі новага комплексу ў “Завячэллі”, калі раней паступала і з фермы Матырына. 80 працэнтаў усяго малака прадалі вышэйшым гатункам “Глыбачаны”, гэта адзіная гаспадарка, дзе зусім няма ІІ гатунку.

Валавыя прывагі на адкорме буйной рагатай жывёлы за гэты адрэзак часу пакуль не дасягнулі мінулагодніх (99 працэнтаў). Гэта абумоўлена тым, што так і не адноўлена пагалоўе 2009 года, хоць сярэднясутачныя прывагі лепш леташніх – 598 грамаў у цэлым па раёне і 774 (плюс 137) па “Райаграсервісу”.

Т.ЖОЛАБАВА, галоўны спецыяліст райсельгасхарча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *