Ушачане не забывают про ветеранов Великой Отечественной войны

Общество

БУДЗЕМ ПАМЯТАЦЬ І ШАНАВАЦЬ

Надышоўшы год для жыхароў Ушаччыны і ўсёй краіны будзе азнаменаваны значнымі юбілейнымі датамі. Мы адзначым 75-годдзе вызвалення Беларусі і раёна, юбілей легендарнага прарыву. Указам Прэзідэнта А.Лукашэнкі створаны Рэспубліканскі камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Распачалі сваю работу арганізацыйныя камітэты і на месцах. Органы ўлады, грамадскія арганізацыі, грамадзяне аб’яднаюць намаганні, каб дастойна сустрэць вялікія даты, палепшыць умовы жыцця ветэранаў, добраўпарадкаваць помнікі і воінскія пахаванні.

На жаль, жывых герояў і сведак тых крывавых падзей засталося ўжо зусім мала. Калі ў 2006 годзе ў Беларусі пражывала 74 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай, то на 1 кастрычніка 2018 года іх засталося толькі 7400. У нашай вобласці зараз жывуць 1021 ветэранаў, ва Ушацкім раёне іх засталося толькі 16, адзін наш зямляк мае статус інваліда вайны, 25 чалавек з’яўляюцца былымі вязнямі фашысцкіх лагераў. Атуліць гэтых людзей увагай і клопатам – наш святы абавязак. Ужо на гэтым тыдні 7 рабочых груп, у склад якіх уваходзяць спецыялісты сацыяльнай сферы, супрацоўнікі райаддзела МНС, прадстаўнікі арганізацый раёна, правядуць абследаванне сацыяльна-бытавых умоў, у якіх жывуць ветэраны вайны, асобы, што пацярпелі ад яе наступстваў, члены сямей загінуўшых ваеннаслужачых, воіны-інтэрнацыяналісты. Медыцынскія работнікі раёна арганізуюць комплексныя медагляды ветэранаў з аказаннем ім неабходнай дапамогі.

Падрыхтоўка і правядзенне святочных мерапрыемстваў – важнейшы складнік патрыятычнага выхавання моладзі. Сваю лепту ў агульную справу ўнясуць вучні школ раёна, якія актыўна ўдзельнічаюць у адмысловых акцыях “Ветэран жыве побач”, “Клопат”, “Дарога да помніка”.

Вядома ж, не застануцца ў баку ад важных падзей і сродкі масавай інфармацыі. “Патрыёт” мяркуе падрыхтаваць шэраг матэрыялаў, прысвечаных подзвігу вызваленцаў. Мы працягнем нашы папулярныя праекты “Ніхто не забыты”, “Вачыма дзяцей вайны”, “Гісторыя аднаго экспаната”, а таксама распачнём новыя. Пры гэтым мы спадзяемся, што чытачы раскажуць нам пра неўміручыя подзвігі сваіх продкаў, дапамогуць адкрыць невядомыя старонкі далёкіх ваенных падзей.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “Ушачане не забывают про ветеранов Великой Отечественной войны

  1. 75-летие прорыва — это юбилей??? А как же 75 лет со дня гибели на войне моего родного дяди? Это тоже юбилей? Раньше слово «юбилей» несло положительную эмоциональную окраску и не связывалось с гибелью людей. Теперь уже не так?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *