Руководство района провело выездной приём граждан в Сорочино

Общество

Выязны прыём грамадзян старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч правяла на бягучым тыдні ў вёсцы Сарочына. Гэтай магчымасцю скарысталіся ўсяго трое грамадзян, але размова атрымалася ажыўленай і актуальнай.

Заклапочанасць вяскоўцаў выклікаў стан дарогі па вуліцы Цэнтральнай, дзе з-за непагадзі абочыны пакрыліся снежнай кашай – у той жа дзень сюды быў накіраваны спецтранспарт для грэйдзіравання.

Цікава, што дбалі жыхары Сарочына і пра раённы цэнтр. Так, Людміла Іванаўна Фамёнак і Святлана Дзмітрыеўна Родчанка прасілі абсталяваць прыпыначны пункт у мікрараёне вуліцы Віцебскай. Некалькі разоў на тыдні жанчыны наведваюць басейн фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы”. І калі на шляху ў гарпасёлак па просьбе пасажыраў аўтобус спыняецца ля павароту на ўзгаданы спартыўны аб’ект, то для пасадкі ў зваротны напрамак трэба ісці аж на аўтавакзал. З падобным пытаннем кіраўніцтву раёна ўжо даводзілася сутыкацца. Аднак, як патлумачыла Наталля Мікалаеўна, вырашыць яго няпроста: на абсталяванне прыпыначнага пункта патрабуюцца значныя фінансавыя ўкладанні, трэба ўлічваць таксама вызначаныя нормы адлегласці да бліжэйшых кропак, тэхнічныя характарыстыкі праезнай часткі і многае іншае. Між тым, зараз разглядаецца магчымасць з’яўлення прыпынку грамадскага транспарту (для некаторых маршрутаў) непасрэдна ля фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Пыталіся вяскоўцы і пра магчымасць адкрыцця аптэкі на ўсё той жа вуліцы Віцебскай. Шматлікім жыхарам мікрараёна, большасць з якіх маюць дзяцей, такая кропка была б вельмі дарэчы. Як адзначыла Н.М.Марковіч, ажыццявіць падобнае цалкам рэальна. Для абсталявання аптэчнага пункта можна было б выкарыстаць адно з памяшканняў “Юнацтва-Ушачы”, здаўшы спецыялізаванай установе ў арэнду.

Былі абмеркаваны і некаторыя іншыя пытанні. Па ўсіх іх Н.М.Марковіч, а таксама начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.П.Котаў, далі тлумачэнні і парады.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *