При продаже недвижимости нужны документы на …

Калейдоскоп Общество

Які пакет дакументаў патрэбны пры куплі-продажы кватэры або дома? Гэта адно з самых распаўсюджаных пытанняў, з якім жыхары раёна звяртаюцца да натарыуса. Адказаць на яго на старонках газеты мы і папрасілі загадчыка натарыяльнай канторы Жанну Леанідаўну Каваленка.

– У адрозненне ад таго, на якіх правах была атрымана нерухомасць, залежыць і колькасць неабходных дакументаў. Так, калі кватэра (дом) былі набыты пры сумесным пражыванні мужа і жонкі, то пры продажы патрэбна іх згода, нават калі шлюб ужо скасаваны. Калі нерухомасць атрымана ў спадчыну ці ў выніку дарэння, то згода не патрэбна, нерухомасцю распараджаецца той, каму яна належыць. У такіх выпадках неабходна прадставіць пасведчанне аб праве на спадчыну ці дагавор дарэння.

У абодвух выпадках патрэбны дакументы, якія пацвяджаюць рэгістрацыю на дом (кватэру) і зямлю, выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі аб правах на нерухомасць і зямлю. Яны платныя і дзейнічаюць на працягу месяца. Патрэбна таксама даведка аб асобах, зарэгістраваных у доме (з сельскага Савета, камунгаса ці па дамавой кнізе). Калі пражываюць непаўналетнія дзеці, то патрэбна згода органаў апекі. Калі зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, то патрэбны звесткі аб кадастравым кошце зямлі. Неабходныя дакументы могуць збірацца самімі ўласнікамі, а могуць быць запатрабаваны па прынцыпе “аднаго акна” пасля звароту ў натарыяльную кантору.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *