Информация для абитуриентов: ушачским выпускникам предлагают целевые направления для поступления в учебные заведения аграрного профиля

Общество

Хутка дзеці здадуць іспыты і паўстануць перад выбарам навучальнай установы. Хочам нагадаць, што дапамагчы выпускнікам стаць студэнтамі могуць упраўленне райсельгасхарча Ушацкага райвыканкама і гаспадаркі раёна, якія выдаюць мэтавыя накіраванні ў аграрныя ВНУ і каледж.
У Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі) можна выбраць спецыяльнасці агранамія і тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці, эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах АПК, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт. У Беларускім дзяржаўным аграрна-тэхнічным універсітэце вас чакае факультэт энергетычнага забеспячэння, а ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны – спецыяльнасці заатэхнія і ветэрынарная медыцына. Тэрмін падачы дакументаў – з 12 па 17 ліпеня. У ВНУ аграрнага профілю можна паступаць па выніках двух іспытаў цэнтралізаванага тэсціравання або здаўшы экзамены непасрэдна ў навучальнай установе, якія пройдуць з 18 па 25 ліпеня.
Можна атрымаць накіраванне і ў аграрны каледж у Лужасна і атрымаць адукацыю па спецыяльнасцях ветэрынарная медыцына, заатэхнія, агранамія.
Звяртацца па тэлефонах: 2-78-05, 2-70-05 – райсельгасхарч, 5-30-01 – ААТ “Ільюшынскі”, 5-14-45 – ААТ “Дземенец”, 5-31-40 – ААТ “Агра-Селішча”, 5-56-43 – КУСГП “Глыбачаны”.
Хачу нагадаць, што мэтавае накіраванне – гэта не толькі амаль гарантаванае паступленне ў навучальныя ўстановы, прычым, як бачыце, па прэстыжных спецыяльнасцях, і стапрацэнтнае працаўладкаванне, але і шэраг іншых пераваг, і дадатковая прыбаўка да стыпендыі, калі дагавор заключаецца з гаспадаркай.
А.ПАПКО, галоўны спецыяліст райсельгасхарча.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *