В Беларуси стартовала вступительная кампания-2019

Общество

У Беларусі стартавала ўступная кампанія-2019. Цэнтралізаванае тэсціраванне пройдзе: па беларускай мове – 11, рускай – 13, грамадазнаўстве – 15, матэматыцы – 17, біялогіі – 19, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, кітайскай) – 21, хіміі – 23, фізіцы – 25, гісторыі Беларусі – 27, геаграфіі – 29 чэрвеня, сусветнай гісторыі навейшага часу – 1 ліпеня. Час пачатку ЦТ – 11 гадзін. На Віцебшчыне арганізавана 4 пункты тэсціравання: на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта і Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа. У іх падалі заявы 25759 чалавек, што на 3132 менш, чым летась.
Рэгістрацыя для ўдзелу ў тэсціраванні ў рэзервовы дзень (пры наяўнасці ўважлівай прычыны няяўкі) – з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Прайсці тэсціраванне ў рэзервовы дзень можна толькі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце: 6 і 8 ліпеня – беларуская і руская мовы, 6 і 10 ліпеня – грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова, хімія, фізіка, геаграфія, гісторыя Беларусі і сусветная навейшага часу.
Абітурыент павінен мець: пропуск, дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт або від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь ці пасведчанне бежанца, даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які пацвярджае асобу, гелевую або капілярную ручку з чарнілам чорнага колеру. На ЦТ па фізіцы і хіміі можна карыстацца калькулятарам. Абітурыенту забараняецца: прыносіць і выкарыстоўваць у аўдыторыях, дзе праводзіцца тэсціраванне, іншыя прадметы, акрамя ўказаных вышэй, фальсіфікаваць даныя пры рэгістрацыі бланкаў адказаў, мяняцца месцамі, экзаменацыйнымі матэрыяламі, выкарыстоўваць дапамогу іншых асоб пры выкананні тэставых заданняў, карыстацца тэлефонам і іншымі сродкамі сувязі.
Указам Прэзідэнта краіны зацверджаны склад дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і ўступных выпрабаванняў у 2019 годзе, старшынёй яе назначаны намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В.Петрышэнка, а таксама Віцебскай абласной, якую ўзначаліў старшыня Камітэта дзяржкантролю вобласці В.У.Заранкін. Камісіі па кантролі за правядзеннем іспытаў працуюць ва ўсіх пунктах тэсціравання. Яны закліканы забяспечыць абітурыентам роўныя магчымасці пры паступленні, абарону іх законных правоў і інтарэсаў, своечасова і якасна разглядаць звароты грамадзян па спрэчных і праблемных пытаннях цэнтралізаванага тэсціравання і прыёму ва ўстановы адукацыі.
Вас выслухаюць па тэлефонах “гарачых ліній” у рабочыя дні з 9 да 18 гадзін (перапынак з 13 да 14): у Камітэце дзяржкантролю вобласці па нумарах (80212) 37-61-82, 37-61-95; а таксама ў міжраённых камітэтах дзяржкантролю: Полацкім – (80214) 74-87-50 і Аршанскім– (80216) 51-09-26.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *