Начальником Ушачского РОВД назначен Алексей Испеньков

Общество

Начальнікам аддзела ўнутраных спраў Ушацкага райвыканкама назначаны Аляксей Іванавіч ІСПЯНЬКОЎ,1977 года нараджэння. З’яўляецца ўраджэнцам горада Наваполацка. Мае вышэйшую адукацыю: скончыў Магілёўскую школу міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава па спецыяльнасці “правазнаўства”. Займаў розныя пасады ў праваахоўных органах, да пераезду ва Ушачы быў старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Віцебскага аблвыканкама, першым намеснікам начальніка Шумілінскага РАУС.

Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *