Ягодно-грибной сезон в разгаре. Не потеряйтесь в лесу!

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

На мінулым тыдні непадалёк ад вёскі Машчоны супрацоўнікам Ушацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях давялося шукаць жанчыну, якая заблудзілася ў лесе. Такіх выпадкаў толькі на Віцебшчыне ў гэтым сезоне ўжо каля двух дзясяткаў. А ў Барысаўскім раёне грыбніка знайшлі, аднак, на жаль, мёртвым. Як пазбегнуць непрыемнасцей і што рабіць, калі ўсё ж вы згубіліся? Вазьміце на заметку некалькі карысных парад ад МНС.

  • Не адзявайцеся ў лес так, быццам збіраецеся партызаніць. Камуфляж надзейна хавае чалавека, што значна ўскладняе пошукі ў выпадку неабходнасці. Вопратка павінна быць шчыльнай з яркай дэталлю, напрыклад, з чырвонай кепкай.
  • Перад выхадам у лес трэба вывучыць карту мясцовасці, узяць тэлефон з навігатарам і мінімальную аптэчку. Таксама могуць спатрэбіцца нож і запалкі. Не будзе лішнім і свісток, яго гук чутны за 2-3 км.
  • У пахмурнае надвор’е паход у лес лепш адкласці. Не варта адпраўляцца ў адзіночку, паведаміце родным аб запланаваным маршруце і прыкладным часе вяртання.
  • Калі вы зразумелі, што заблудзіліся, тэлефануйце выратавальнікам па нумарах 101 ці 112. Пры адсутнасці сувязі не адчайвайцеся: трэба выняць з тэлефона SIM-карту і зноў набраць 112 – гэта забяспечыць сувязь з любым аператарам сотавай сувязі, не толькі з тым, да якога вы падключаны.
  • Шукайце важныя арыенціры: лініі электраперадач, прасекі і сцяжынкі. Выявіўшы любы з іх, ідзіце ўздоўж яго. Калі на шляху ручай ці рака, трэба ісці ўніз па цячэнні. Пачуўшы гук, рухайцеся ў тым кірунку. Шум трактара чутны за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3 км, цягніка – за 10 км.
  • Калі ноч заспела ў лесе, не варта працягваць рух, а лепш заняцца ўладкаваннем месца для начлегу. Для гэтага падыдзе яма ад вывернутых з коранем дрэў. З галінак пабудуйце прытулак і подсціл. Для прыцягнення ўвагі тых, хто шукае, павесці на кусты кепку, абламайце галінкі. Каб не замерзнуць, пад вопратку пакладзіце лісце ці пры наяўнасці газету. Гэта павялічыць цеплааддачу ўдвая.
  • Праверыць свае веды адносна дзеянняў у лесе можна ў мабільным дадатку “МНС Беларусі. Дапамога побач”, прайшоўшы адпаведны цікавы тэст.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *