Привычка, которая убивает. Ушачане продолжают умирать от отравления алкоголем

Общество

Залежнасць ад алкаголю застаецца адной з самых актуальных праблем у жыцці сучаснага грамадства. Спіртныя напоі, на жаль, сталі неад’емнай часткай будняў многіх беларусаў. Пры гэтым варта памятаць, што яны пагаршаюць цячэнне хранічных, асабліва сардэчна-сасудзістых, хвароб. На фоне алкагольнай інтаксікацыі часцей здараюцца няшчасныя выпадкі, здзяйсняюцца забойствы і самазабойствы.

За студзень-жнівень бягучага года ў Наваполацкім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праведзена 33 “абследаванні” памерлых ва Ушацкім раёне (за аналагічны перыяд 2018-га – 18). З іх у 13 грамадзян смерць наступіла ад знешніх прычын – траўм, пагроз дыханню, а

ў чатырох выпадках – у сувязі з атручваннем спітнымі напоямі (у мінулым годзе зялёны змей забраў з жыцця траіх ушачан). Астатнія 20 чалавек памерлі ад розных захворванняў, дарэчы, 10 з іх на момант смерці знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

У.ХВАШЧЭЎСКІ, начальнік аддзела медыцынскіх судовых экспертыз.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *