В сентябре в Ушачском районе зарегистрировано рождение 9 малышей

Демография

Малышы верасня

У першым месяцы восені органамі загса Ушацкага райвыканкама зарэгістравана нараджэнне 9 малышоў: 3 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак. На свет з’явіліся першынцы Валерыя Барздзей, Максім Хадан, Мілана Дунец і Лізавета Літвін, другія дзеці Мацвей Дукмасаў, Аляксей Каваленка і Наталля Пугачова, трэція – Вікторыя Баратынская і Ульяна Шамшура. Прыемна, што 8 малых будуць выхоўвацца ў поўных сем’ях.

Узаконілі адносіны

Фактаў рэгістрацыі шлюбаў у верасні на Ушаччыне было сем. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Эдуарда Башуна і Юліі Волах, Ігара Клопава і Анастасіі Лёля, Віталя Маісеенкі і Святланы Салавей, Ягора Полазава і Анастасіі Севярын.

А.МАЛАШЧАНКА,  начальнік аддзела загса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *