Кандидатом в члены Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от Ушачского района выдвинут Олег Жингель

Общество

У сераду, 2 кастрычніка, адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта, на якім кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Ушацкага раёна вылучаны начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Алег Валянцінавіч Жынгель.

Напачатку мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч нагадала, што выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць 7 лістапада 2019 года. Гэты дзяржаўны орган з’яўляецца адной з дзвюх палат Нацыянальнага сходу нашай краіны і ад кожнай вобласці і горада Мінска ў яго выбіраецца па 8 членаў, яшчэ 8 назначаецца Прэзідэнтам Беларусі. У адрозненне ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія працуюць у парламенце на пастаяннай аснове, члены Савета Рэспублікі могуць ажыццяўляць свае паўнамоцтвы без адрыву ад працоўнай або службовай дзейнасці.

А.В.Жынгеля (на здымку за трыбунай) членам раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума райсавета і актыву раёна прадставілі старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка і намеснік старшыні аблвыканкама Барыс Сяргеевіч Яфрэмаў, якія адзначылі, што Алег Валянцінавіч з’яўляецца дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, ведае ўсе праблемы аграрнага сектара, сельскіх рэгіёнаў – менавіта “Белаграпрамбанк” з’яўляецца асноўнай фінансавай установай, якая крэдытуе сельгаспрадпрыемствы і дапамагае ім трымацца на плыву. Намеснік старшыні райвыканкама В.Л.Хамёнак таксама прасіла падтрымаць вылучэнне А.В.Жынгеля, бо добра знаёма з яго дзейнасцю на пасадзе начальніка рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці. Аб плённым супрацоўніцтве з “Белаграпрамбанкам” у рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі сваіх аб’ектаў расказала старшыня праўлення Ушацкага райспажыўтаварыства Л.А.Долгая.

Удзельнікі пасяджэння аднагалосна падтрымалі вылучэнне А.В.Жынгеля кандыдатам у члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Алег Валянцінавіч падзякаваў за давер і паабяцаў пастарацца яго апраўдаць.

Д.Раманоўскі.



1 комментарий по теме “Кандидатом в члены Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от Ушачского района выдвинут Олег Жингель

  1. З тэксту я так і не зразумеў, чым нам аддзячыць пан Жынгель за тое, што мы яго абярэм. Казкі пані Доўгай я б сур’ёзна не успрымаў, бо райспажыўтаварыству засталося жыць збольшага год — паўтара. Як толькі адчыняць дзьверы Санта ды Эўраопт, на райпо мусім ставіць крыж

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *