Трагедию можно предупредить. 16 октября стартует профилактическая акция МЧС «За безопасность вместе!»

Cлужба-101

Толькі за апошні тыдзень у нашай вобласці адбылося 20 пажараў, вогненная стыхія забрала жыцці 4 чалавек. Усяго ў рэспубліцы з пачатку бягучага года зарэгістравана 4934 пажары, пры гэтым загінула 350 нашых суайчыннікаў.

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя “За бяспеку – разам!”, якая праходзіць з 16 кастрычніка па 1 лістапада па ўсёй краіне, якраз і накіравана на папярэджанне такіх здарэнняў і гібелі людзей на іх. Аналіз апошніх пяці гадоў паказвае, што больш 65 працэнтаў пажараў з трагічнымі наступствамі адбываецца ў асенне-зімовы перыяд. У першую чаргу гэта звязана з больш інтэнсіўнай эксплуатацыяй печаў, электрычных сетак і абсталявання. Па-ранейшаму грамадзяне лічаць, што курэнне ў доме – бяскрыўдны занятак.

Зараз работнікі МНС сумесна з супрацоўнікамі ўнутраных спраў, сацыяльнай абароны, газавай службы, ЖКГ, энергетыкамі праводзяць рэйды па праверцы проціпажарнага стану месцаў грамадскага карыстання ў шматкватэрных жылых дамах, даюць тлумачэнні і рэкамендацыі грамадзянам, праводзяць прафілактычную работу ў індывідуальных домаўладаннях. Як нам паведамілі ў раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца адзінокім і адзінока пражываючым састарэлым людзям, інвалідам, сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У перыяд акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання проціпажарнага стану жылля.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *