Энергосберегающие технологии ушачских комунальников

Общество

Дзе праходзіць цеплатраса? Пэўна, кожны ўшачанін беспамылкова мог указаць зімой нават падземную. Шукаць не даводзілася, яна сама ўказвала на месцазнаходжанне па аголеных участках зямлі. Хоць цяпліцы стаў – зямля падагравалася добра.

Гэта адна з крыніц страт цяпла – відавочных, а колькі іншых, нябачных, калі энэргія расходуецца, а трэцяя частка недзе губляецца. Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі ведаюць у тым ліку і пра нябачныя страты, і кожны год імкнуцца скараціць іх, укараняючы новыя тэхналогіі, замяняюць старое абсталяванне, павышаюць якасць паслуг, пры гэтым эканомячы на выдатках.

За сем месяцаў заданне па энегразберажэнні УП ЖКГ было нават перавыканана, хоць стаяла вельмі сур’ёзнае – мінус 12 працэнтаў да ўзроўню 2009 года. Пры разліках задзейнічана мноства паказчыкаў, але асноўнае – падлічваюцца ўсе віды паліва, пераводзяцца ў тоны ўмоўнага – так званыя ТУПы. Дык вось, толькі за гэты час камунальнікі зэканомілі 547,7 тон умоўнага паліва, у супастаўных умовах сёлетняга і мінулага года.Адзін толькі перавод з дроў на шчапу прынёс эканомію 44 ТУПы. І працэс гэты толькі распачынаецца. У хуткім часе плануецца набыццё ў лізінг уласнай шчапаздрабняльнай машыны, што зробіць больш таннай для камунальнікаў саму сыравіну. Рэканструкцыя другога катла магутнасцю 3 мегаваты на мясцовых відах паліва з механічнай загрузкай сыравіны дасць магчымасць і ў зімовы (не вельмі марозны час) падаваць ушачанам аднаразова ваду і цяпло, не пераключаючыся на газ. Акрамя гэтага, рэканструяваны кацёл цяпер бярэ намнога меней энергіі для падачы вады. Раней гарачая падавалася толькі два дні па графіку, не ва ўсе дамы, а зараз адначасова ва ўсе шматпавярхоўкі.

 

Целасеткам ва Ушачах больш 40 гадоў, яны знасілі сябе і фізічна, і маральна. Наогул без страт даставіць цяпло на такой адлегласці ад носьбіта немагчыма (нарматыўныя – 20 працэнтаў), ну а пашпартныя даныя новых ПІ-труб гарантуюць не больш 9 у самыя халодныя месяцы. Такія трубы пракладваліся і раней, а сёлета паўтара кіламетры на самых старых участках – да Савецкай 2, 19, 21, ад аптэкі да Ленінскай 19, у вёсцы Арэхаўна. Толькі на пракладку ПІ-труб з абласнога бюджэту выдзелена 700 мільёнаў рублёў, 150 – на мадэрнізацыю бальнічнай кацельні. Там устанаўліваюцца два новыя катлы, якія павысяць каэфіцыент аддачы цяпла. Таксама каб паменьшыць страты пры падачы цяпла, праведзена цеплаізаляцыя ўнутрыдамавых сетак (Ленінская 2, 19). Толькі два мікрараёны атрымліваюць гарачую ваду з цэнтральнай кацельні, на астатніх дамах стаялі старыя бойлеры, на замену якіх па дамах №№ 2, 4, 6 па Ленінскай і 30, 32 па Фрунзе з раённага бюджэту запланавана 120 мільёнаў. На сабе павінны адчуць перамены і жыхары дома № 30 па вуліцы Фрунзе пасля завяршэння мадэрнізацыі.

Каб эканоміць электраэнергію, працягваецца замена свяцільнікаў і лямпачак на энергазберагаючыя. Калі адзін стары свяцільнік браў 250 ват, то новы – 70.

Датчыкі ціску зараз будуць кантраляваць падачу энергіі на артэзіянскіх свідравінах у вёсках Касары, Вялікія Дольцы, Глыбачка (Глыбачэнскага сельсавета), Мосар, Лясіны, Кублічы і Двор Пліна – яна проста не будзе расходвацца пры адсутнасці забору вады. Пяць таймераў часу з’явілася на свідравінах у Пліне, Касарах, Глыбачцы, Вялікіх Дольцах, Старым Сяле, дзве энергазберагаючыя помпы ўстаноўлены на станцыі ва Ушачах.

Не толькі дзеля эканоміі праводзяцца ўсе гэтыя таксама затратныя мерапрыемствы. Паралельна павышаецца якасць аказваемых паслуг, наша з вамі камфортнасць пражывання. А ўкладзены сёння рубель праз некалькі год вернецца камунгасу ўдвайне.

В.КАРАЛЕНКА. На здымку:

пракладка ПІ-тру

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *